Эколагі: кліматычныя змены ўплываюць на Нёман больш, чым дзейнасць чалавека

|

Праект з 2011 года рэалізуе Еўрапейская эканамічная камісія ААН у межах ініцыятывы “Навакольнае асяроддзе і бяспека”, пры ўзаемадзеянні з ПРААН Беларусі.

Вынікі першай сумеснай ацэнкі водных рэсурсаў па ўдзеянні зменаў клімату на басейн Нёмана дазваляюць меркаваць, што змены клімату прывядуць да цяплейшых зім і меншай колькасці снегу ў басейне Нёмана.

 

Цягам наступных 35 гадоў тэмпература ў басейне Нёмана павялічыцца ў сярэднім на 1,4 – 1,7 градуса. У зімовы перыяд пацяплее на 2-2,8 градуса, у летні на 0,7-1,1. Іншыя верагодныя наступствы ўключаюць павелічэнне колькасці ападкаў у зімовы перыяд і змену сцёку, а таксама больш ранняе вясновае палаводдзе.

 

Прагназуецца павелічэнне выкарыстання вады для прамысловасці Беларусі на 0,5-2% у год пры аптымістычным сцэнары эканамічнага развіцця, аднак уздзеянне кліматычных зменаў на басейн Нёмана будзе больш істотным, чым змены водакарыстання.

Змены клімату адаб’юцца на эканоміцы Беларусі, Літвы і Калінінградскай вобласці, паўплываюць на колькасць і якасць вады, сельскую гаспадарку, гідраэнергетыку, індустрыю аздараўлення і турызм.

У межах праекта будуць распрацоўвацца рэкамендацыі па адаптацыі да зменаў, інтэрнэт-база дадзеных са звесткамі па кіраванні воднымі рэсурсамі для краін басейна ракі Нёман.

 

Паводле belta.by

Здымак vodokanal.grodno.by