У Гродне пройдзе XIII Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

У Гродзенскай вобласці дзейнічае 13 клубаў ЮНЭСКА і 1 клуб-кандыдат, якія аб’ядноўваюць каля 300 падлеткаў. Праект  дапамагае моладзі актывізавацца, павясіць адукацыйны і культурны ўзроўні, удзельнічаць у вырашэнні праблем грамадства.

 

У праграме фэсту – майстар-класы, творчая вечарына, ролевыя гульні, пляцоўкі па абмене досведам, акцыя “У імя жыцця без ВІЧ”, канцэрт і ўручэнне сэртыфікатаў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца дэлегацыі клубаў ЮНЭСКА і госці (дэлегацыі з 3-4 вучняў і 1 куратара).

 

Заявіць пра ўдзел у фестывале можна да 26 кастрычніка.

Дырэктар фэсту – Юрый Груца (+375-029-7819450, +375-44-7819450).

Каардынатар  – Дзмітрый Седач (+375 29 8680478).