З сейфа крамы ў Міры зніклі 70 мільёнаў рублёў
Буйны крадзеж раскрыты за лічаныя гадзіны: злачынцу шукалі не толькі мясцовыя супрацоўнікі міліцыі, але і іх гродзенскія калегі.
Грошы зніклі ўначы. Падчас абыходу стораж звярнуў увагу на прыадчыненае вакно ў краме. Ён выклікаў міліцыю. Высветлілася, што з сейфа знікла больш за 70 мільёнаў.
Хутка ў кола падазраваных трапіў 29-гадовы раней судзімы мяцовы жыхар, які працаваў у абрабаванай краме грузчыкам. Высветлілася, што напярэдадні мужчына пакінуў акно прыадчыненым, а ўначы праз яго трапіў у памяшканне.
Злодзей без праблем выцягнуў грошы з сейфа, бо прадаўцы на вачах усіх пакідалі ключ у вызначаным месцы.
Падазраваны затрыманы, усе грошы знойдзеныя. Крымінальная справа распачатая па ч.3 арт.205 КК РБ “Крадзеж у асабліва буйным памеры”.
Паводле uvd.grodno.by