Сто гадоў маладым!

|

Залатым кастрычніцкім днём, у народных вясельных строях, у атачэнні блізкіх і сяброў ЯНЫ згулялі вяселле. 

 

Цікаўныя позіркі мінакоў, велічная таямніца шлюбу ў Фарным касцёле, старыя муры гарадзенскага замку, залітая сонцам Каложа і столькі пяшчоты ў вачох нашых МАЛАДЫХ – рэдактара “Твайго Стылю” Аляксея Шоты і нашай сталай аўтаркі Іны Севярын!

 

 

Дарагія нашы Лёша і Іна!

 

Шчыра віншуем вас са стварэннем новай беларускай сям’і! Няхай гэты свет будзе спагадлівы да вас! Шчасця і кахання вам на доўгія гады жыцця!