Гарадзенцаў бясплатна навучаць праводзіць эфектыўныя нарады
Навучанне дапаможа набыць веды, неабходныя для правядзення нарады, даведацца пра найбольш распаўсюджаныя памылкі і магчымасці іх пазбегнуць.
Як падчас нарады вызначыць, што ідзе не так, як планавалася і выправіць сітуацыю? Як дамагчыся рэалізацыі вызначаных мэтаў? Эканоміць час на вырашэнні бягучых пытанняў? Паднць свій аўтарытэт кіраўніка?
Пазнаёміць гарадзенцаў з асноўнымі правіламі вядзення нарады трэнер Ірына Шурына.
За інфармацыяй звяртайцеся: training@bel.biz , тэл. (029) 1 189 189.
Трэнінг пройдзе 15 лістапада ў канферэнц-зале гасцініцы “Турыст”, вул.Янкі Купалы 63.
Да ўдзелу запрашаюцца ўладальнікі і кіраўнікі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, менеджэры сярэдняга ўзроўню. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Падрабязная інфармацыя – тут.
Паводле http://event.bel.biz
Здымак http://psycenter.by