Будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Гродна павінна скончыцца да канца года

|

Аб’язная спалучыць трасу М6 і памежны пераход “Брузгі”.

На сёння засвоена 87 мільярдаў рублёў з выдзеленых на будаўніцтва бюджэтных 105 мільярдаў.

 

Для сканчэння пачатага і кінутага некалі аб’екта неабходна было дабудаваць участкі дарогі агульнай працягласцю каля 8 км, скончыць пуцяпровад над магістраллю і мост праз Нёман каля вёскі Сіўкава.

Да канца тыдня мост павінны стаць на стацыянарныя апірышчы. Даўжынёй 250 м  і шырынёй каля 11 м, ён разлічаны на цяжкі грузавы транспарт і дазволіць вызваліць ад фур дарогі Гродна.

Мост унікальны: падобную тэхналогію ў Беларусі выкарыстоўваюць упершыню.

 

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://s13.ru