У Гродне з’явяцца 5 парковак для турыстычных аўтобусаў

|

Турыстычная паркоўка будуецца каля заапарку, перавагу экскурсійныя аўтобусы будуць мець на стаянках каля пажарнай вежы, лядовага палаца. Пад паркоўку адведзена пляцоўка на беразе Гараднічанкі ў раёне вул. Вялікая Траецкая каля фірмовай крамы “Абухава”.

Верагодна для гэтай мэты будзе перададзена платная стаянка аблвыканкама.

 

Як паведамілі ў гарвыканкаме, неабходнасць выкарыстання спецыяльных парковак звязаная з тым, што Гродна робіцца больш прывабным для турыстаў. У гістарычнай частцы горада вузкія вулачкі і шчыльная забудова не дазваляюць паркавацца ўздоўж тратуараў, а грамадскія паркоўкі знаходзяцца далёка ад помнікаў архітэктуры.

 

Паводле  http://www.belta.by