Музей гісторыі рэлігіі адкрывае для наведнікаў новыя залі экспазіцыі

|

Як распавёў “Твайму стылю” навуковы супрацоўнік Сяргей Казуля, новыя залы экспазіцыі ахопліваюць перыяд ад падзелаў Рэчы Паспалітай да нашых дзён.

Адна з залаў прысвечана Каталіцкай, Уніяцкай і Праваслаўнай цэрквам к.18-пач.20 стст., другая – царкве і дзяржаве ў СССР-БССР, апошняя – дзяржаве і царкве ў Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўленыя арыгінальныя музейныя прадметы, сярод якіх – святарскі арнат

19 стагоддзя з радавым гербам Агінскіх, каталіцкія выданні пач.20 стагоддзя на беларускай мове, у тым ліку газета “Беларус”, друкаваная лацінкай, вельмі каштоўнае літургічнае начынне, знак удзельніка Гродзенскага Сафійскага брацтва, падшыўкі “Епархіяльных ведамасцяў” ды шмат іншага.

 

Урачыстае адкрыццё новых залаў экспазіцыі адбудзецца 25 кастрычніка ў 16 гадзін.

 

Да гэтай падзеі музей гісторыі рэлігіі прымеркаваў і адкрыццё мастацкай выставы “Пад крыламі анёлаў”, на якой свае творы ў розных жанрах прадставяць гродзенскія і мінскія мастакі.

 

Першыя 6 залаў новай экспазіцыі “Рэлігія і культура ў Беларусі” у Музеі гісторыі рэлігіі адкрыліся ў студзені 2011 года. Яны прысвечаны культурным традыцыям праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанцкай цэркваў у Вялікім Княстве Літоўскім з часоў Сярэднявечча да падзелаў Рэчы Паспалітай.

 

Яшчэ 4 залы адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў 11 студзеня гэтага года.

 

Здымак http://muzej.by