На шлюзах Аўгустоўскага канала ўсталююць лічыльнікі турыстаў

|

Два французскіх электронных лічыльніка набытыя ў межах праекта Праграмы добрасуседства Польшча-Беларусь-Украіны INTERREG IIIA/Tacis CBC 2007-2013 з мэтай садзейнічання развіццю транспамежнага турызму.


З беларускага боку праект ”Камунікацыя без межаў – стварэнне транспамежнай турыстыка-інфармацыйнай сеткі”  рэалізуе Гродзенскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага турыстыка-спартыўнага саюза і ўпраўленне па фізічнай культуры, спорце і турызме аблвыканкама.

 

Лічыльнікі ў бліжэйшы час усталююць на шлюзах Дамброўка і Нямнова. Абсталяванне будзе схаванае ад вачэй і незаўважнае для турыстаў. Датчыкі будуць фіксаваць перасячэнне зоны людзьмі ў абодвух накірунках. На экране кампутара можна будзе ўбачыць, колькі чалавек знаходзіцца ў тым ці іншым месцы.

Гэтая апаратура на сёння з’яўляецца найбольш дакладным спосабам даведацца колькасць турыстаў.

Інфармацыя, у якія дні і гадзіны турыстычныя аб’екты найбольш запатрабаваныя, можа быць уікавая прыватнаму бізнесу і патэнцыйным інвестарам.

 

Праект скончыцца ў снежні. Ён прадугледжвае адкрыццё ў Гродзенскай вобласці сямі турыстыка-інфармацыйных пунктаў, навучанне спецыялістаў і мадэрнізацыю сайта tourgrodno.by.

 

Паводле http://www.belta.by