1160 чалавек падпісалі петыцыю ў абарону эколагаў Таццяны Новікавай і Мікалая Уласевіча

|

Старшыня рады грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій арганізавала ў падтрымку актывістаў антыядзернай кампаніі міжнародную кампанію на www.change.org/novikavaulasevich

 

 “Я вельмі спадзяюся, што цяпер, пасля таго, як атамнае лобі пацярпела паразу на рэферэндуме ў Літве, справядлівасць будзе адноўлена, і рашэнне пра ўнясенне нас у спісы непажаданых персон будзе адмененае. Так альбо інакш, за гэта трэба змагацца, гэта справа прынцыпу, гэта важна і для Літвы”, – кажа Таццяна Новікава.

 

Кампанію Ірыны Сухій падтрымала мноства міжнародных калег і партнёраў Новікавай і Уласевіча.

Арганізатары чакаюць афіцыйных адказаў на звароты грамадзян у афіцыйныя літоўскія структуры.

Атрымаць інфармацыю пра кампанію ў абарону беларускіх эколагаў і далучыцца да яе можна па адрасе www.change.org/novikavaulasevich

 

16 кастрычніка каардынатар грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства!” Мікалай Уласевіч і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава  падалі скаргу ў Адміністратыўны акружны суд Вільні.


Паводле прэс-рэлізу кампаніі