З пачатку года ў Гродзенскай вобласці пад коламі цягнікоў загінулі 5 чалавек

|

Усяго з пачатку года ў рэгіёне адбылося 11 няшчасных выпадкаў на чыгунцы, складзена каля 1400 пратаколаў на тых, хто “гуляў” па рэйках. Каля 130 кіроўцаў парушылі правілы праезду чыгуначных пераездаў – на шчасце, аварый на пераездах сёлета не было.

 

Апошні няшчасны выпадак на чыгунцы адбыўся тыдзень таму на гродзенскім вакзале.

Пад цягнік трапіла пенсіянерка.

 

75-гадовая жанчына спяшалася на цягнік. Дызель, які падыходзіў да вакзала, яна бачыла, але спадзявалася паспець праскочыць.

Машыніст не мог імгненна спыніць лакаматыў, аднак пенсіянерцы пашанцавала, што яе адкінула ў бок і яна ўвогуле засталася жывая. Жанчыну з шматлікімі пашкоджаннямі даставілі ў шпіталь.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://www.dzr.by