Скраў ровар насупраць камеры відэаназірання
Заўважыўшы супрацоўнікаў у форме, мужчына кінуўся на ўцёкі, але збегчы не паспеў.
У РАУСе ён не змог патлумачыць, дзе ўзяў дзіцячы ровар і куды яго цягнуў уначы.
Усё высветлілася на наступны дзень, калі ў міліцыю з заявай пра знікненне ровара звярнулася жанчына.
Ровар па прыкметах быў падобны на канфіскаваны ўначы, аднак падазраваны вінаватым у крадзяжы сябе не прызнаваў.
На ўсе пытанні дало адказ відэа, знятае ўсталяванай у пад’ездзе камерай відэаназірання. Момант крадзяжа быў добра бачны. Супраць падазраванага, які раней быў асуджаны, распачатая крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”.
Паводле http://uvd.grodno.by