У Гродне днём ніжэй за 0 і завірухі

|

Сёння ўначы ў Гродне абыйдзецца без замаразкаў,   +2…+4ºС, невялікі дождж.

Пахмурнае надвор’е сіноптыкі прагназуюць днём 25 кастрычніка. Вецер паўднёва-заходні 5 – 10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра  +6…+8°С.

 

Гроднааблгідрамет папярэджвае пра рэзкую змену надвор’я 26 кастрычніка.

 

Будзе воблачна з праясненнямі, часам дождж, які раніцай і днём можа пераходзіць у мокры снег, а месцамі – у завіруху.

Вецер заходняй чвэрці 7 – 12 м/с, парывы да 15 – 20 м/с, уначы і раніцай месцамі да 21 – 24 м/с.

Тэмпература паветра днём і ўначы будзе аднолькавая:    -1…+4ºС.

 

27 кастрычніка месцамі пройдзе кароткачасовы снег, вецер паўднёва-заходні 5 – 10 м/с, парывы да 14 м/с. Дзённая тэмпература паветра захаваецца на ранейшым узроўні, а ўначы пахаладае да -1…-6 ºС.

 

Здымак http://www.ria.ru