У Гродне з’явіцца анкалагічны дыспансер

|

На сёння Гродзенская вобласць адзіная ў Беларусі не мае асобнай спецыялізаванай установы для лячэння анкалагічных хворых.


Каля 20 гадоў анкадыспансер у Гродне знаходзіцца на базе абласнога клінічнага шпіталя, не мае свайго аперацыйнага блоку. На гэтых плошчах немагчыма разгарнуць новае абсталяванне для радыялагічнага лячэння.

 

Хутчэй за ўсё анкалагічны дыспансер з’явіцца на базе гарадскога клінічнага шпіталя №3. У асноўным будынку адкрыецца клінічнае аддзяленне на 300 ложкаў. Неабходна пабудаваць хірургічны блок, аддзяленне рэанімацыі і аддзяленне радыялагічнага лячэння.

 

Пацыентаў клінічнага шпіталю хутчэй за ўсё перавядуць у абласны.

 

Канцэпцыя развіцця анкалагічнай службы вобласці будзе створана ў бліжэйшы час. Пасля гэтага і пачнецца распрацоўка праекта перапрафілявання шпіталя пад анкадыспансер. Новы медыцынскі аб’ект з’явіцца ў Гродне прыкладна праз 3 гады.

 

Паводле belta.by 

Здымак imedic.biz