У Гродне наркаман скраў з крамы сейф з грашыма
Зламыснік трапіў у памяшканне, разбіўшы шкло ў дзвярах, і разам з сейфам вынес больш за 40 мільёнаў рублёў.
Злачынства раскрытае меньш чым за суткі.
Падазраваным аказаўся мясцовы наркаман, які ўжо 6 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Яго вылічылі, праглядзеўшы запісы з камер відэаназірання: падазраваны перад закрыццём крамы доўга хадзіў па гандлёвай зале.
Сваю віну ён прызнае: сейф адчыніў дома і забраў грошы. Сябра падазраванага пазней кінуў сейф у Нёман.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.kriminal.lv