Алег Ахрэм: з Грэцыі ў Польшчу
У 17 год у далёкім ужо 2001-м г. Алег пачаў гуляць у асноўным складзе гарадзенскага “Камунальніка”.
Разам з камандай некалькі разоў перамагаў у чэмпіянатах і Кубках краіны.
Пасля кароткага побыту ў складзе магілёўскага “Тэхнапрыбора” (2005-2007) перабраўся ў грэчаскі “Іракліс”, разам з якім перамог у чэмпіянаце Грэцыі і стаў срэбным прызёрам сёлетняй валейбольнай Лігі Чэмпіёнаў.
З 2002 г. Алег стабільна гуляе ў складзе зборнай Беларусі, з’яўляецца яе капітанам.
У Польшчы гарадзенец будзе выступаць з новага сезону за клуб Asseco Resoviа з Жэшува.
Гэтая каманда сёлета заняла другое месца ў чэмпіянаце Польшчы.
Кантракт падпісаны на 1 год з магчымасцю працягу яшчэ на год.
Функцыянеры польскага клубу не хаваюць свайго задальнення:
– Гэта вельмі добры гулец. Добры як у абароне, так і ў атацы – каментуе пераход Алега польскім журналістам віцэ-прэзідэнт каманды Марэк Карбаж.
Алег сапраўды мае зайздросныя фізічныя дадзеныя: пры росце 195 см. і вазе 91 кг. гарадзенец атакуе ў скачку з вышыні 349 см.