Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Гродзенскай вобласці – 570 ВІЧ-інфікаваных

|

Паводле кумулятыўных дадзеных (з 1987 года да 1 кастрычніка 2012) у Беларусі афіцыйна выяўлена 13 895 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Больш за ўсё – 6813 – у Гомельскай вобласці. У Мінскай – 1927 чалавек, у Мінску – 1991, у Магілёўскай вобласці – 804, у Брэсцкай – 1054 чалавекі, у Віцебскай – 736.

Гродзенская вобласць у афіцыйнай статыстыцы заўважна адстае ад астатніх рэгіёнаў – 570 інфікаваных.

 

Большасць ВІЧ-інфікаваных – моладзь ва ўзросце 15-29 гадоў (8280 чалавек альбо 59,6% усіх інфікаваных).

 

Полавы шлях распаўсюджвання ВІЧ у Беларусі застаецца асноўным. Паводле афіцыйных дадзеных такім чынам заразіліся 76,7% новавыяўленых за 9 месяцаў 2012 года носьбітаў віруса, 21,3% – падчас унутрывеннага ўвядзення наркотыкаў.

 

 

Паводле http://belta.by