Фотаальбом да 20-годдзя адкрыцця экспазіцыі ў Мірскім замку
На больш чым 200 старонках навукова-папулярнага выдання чытач знойдзе інфармацыю пра гісторыю помніка ад позняга сярэднявечча да нашых дзён, шмат фотаздымкаў.
Паводле складальніцы фотаальбома Вольгі Навіцкай, ідэя нарадзілася ў 2011 годзе.
Тэксты напісаныя на беларускай, рускай і ангельскай мовах, вядомы беларускі фотамайстар Анатоль Дрыбас падрыхтаваў больш за 200 фотаздымкаў.
Бібліятэка
У кнізе адлюстраваны сам замак, царква-усыпальніца князёў Святаполк-Мірскіх, ангельскі пейзажны парк, вадаём, флігель, італьянскі сад ды іншыя навакольныя тэрыторыі.
Ангельскі пейзажны парк
Партрэтная зала
Кніга “Мірскі замак” выйшла ў выдавецтве “Беларусь” накладам 2500 асобнікаў.
Першая прэзентацыя фотаальбома прайшла ў Гродне падчас Першага Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі”.
Здымкі Анатоля Дрыбаса