З пачаткам лістапада ў Гродне ўсталюецца звычайнае для гэтай пары надвор’е
Сітуацыя зменіцца ўжо заўтра.
У апошні дзень кастрычніка ў Гродне чакаецца +2…+4ºС, невялікі мокры снег, раніцай слабы туман і галаледзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с.
Уначы 1 лістапада тэмпература паветра апусціцца да 0…-5, воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя мокры снег і дождж, туман, слабы галалёд.
Днём пацяплее да +2…+7. Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с, парывы да 15-20 м/с.
2 лістапада воблачна з праясненнямі, часам дажджы, месцамі туман, вецер паўднёвай чвэрці 6-11 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +2…+7, днём +5…+10.
Уначы 3 лістапада на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць дажджы, днём пераважна без ападкаў, месцамі туман. Паветра прагрэецца да +1…+6 уначы, +3…+8 днём.
Паводле папярэдніх прагнозаў у нядзелю 4 лістапада чакаюцца кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра ад 0…+5 ноччу да +4…+9 днём.
Здымак Вітаўта Рудніка