Нямеччына чакае маладых журналістаў
Адукацыйны візіт мае адбыцца 22-29 чэрвеня. Ён прадаставіць журналістам магчымасць сутыкнуцца з мінулым, сучасным і будучыняй нямецкай дзяржавы, пазнаёміцца з трансфармацыяй супольнасці, СМІ і адукацыі для журналістаў у Нямеччыне за апошнія гады. Запланаваны наведванні гістарычных мясцінаў Берліна і Брандэнбурга, рэдакцыі газеты, сустрэчы з былымі нямецкімі дыпламатамі, палітыкамі, экспертамі, журналістамі. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія журналісты ва ўзросце да 35 год, якія маюць публікацыі па тэматыцы візіту.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 27 траўня.
Анкету дасылаць на факс (017) 2703995, паштовы адрас 220116 Менск, пр-т Газеты Праўда, 11, Школа журналістыкі альбо на эл. адрас wolf@ibb.by.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Даратэі Вольф, кіраўнічкі Школы журналістыкі пра ММАЦ па тэл. (017) 207 49 72.
Фота http://www.kontorakuka.ru
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны