У Гродне ўзгадваюць ахвяр Халакосту

|

Апошняя акцыя знішчэння ў Мінскім гета пачалася 21 кастрычніка 1943 года, тады былі знішчаны амаль усе, – да вызвалення Мінска дажылі толькі 13 чалавек.

Паводле дырэктаркі Гродзенскага габрэйскага абшчыннага дома “Менора” Алены Куцэвіч, сёлета памятныя мерапрыемствы распачаліся 23 кастрычніка пасяджэннем Клуба ветэранаў.

 

28 кастрычніка прайшоў Дзень відэафільмаў. Увесь дзень у кіназале кожныя 2 гадзіны змяняліся фільмы, якія распавядалі пра Халакост і ўдзел габрэеў у Другой сусветнай вайне.

31 кастрычніка ў 11 гадзін у сінагозе пройдзе адкрытая лекцыя “Урокі Халакосту”, а завершыцца Тыдзень памяці 1 лістапада.

 

Цягам усяго Тыдня экспануецца літаратуры, прысвечаная Халакосту.

Па-за межамі Тыдня працягнецца конкурс дзіцячага малюнка “Я малюю Халакост”.

 

 

Здымак http://www.vesti.ru