Гарадзенцы Pet Nihil даведаліся пра кліп на сваю песню з сеціва

| Без катэгорыі

“Спасылку на тое, што на нашу песню “Existence” зняты кліп, даслала нам адна дзяўчына. Як аказалася, гэта аматарка нашай творчасці, якая яго і зняла. Яна хоча захаваць таямніцу. Я спрабую з ёй размаўляць праз сацыяльную сетку, але яна слаба выходзіць на кантакт. Кажа, што працуе на тэлебачанні і сапраўды бачна, што яна умее здымаць падобныя рэчы”.

 

Гэты кліп стаў першым прафесійным кліпам, знятым за 12 год існавання гурта. На дадзены момант у гурта тры альбомы: “Tanatos” (2002), “Saint Lie” (2004), “Acoustic 2010” і гурт не збіраецца кідаць сваю творчасць . З ёй можна пазнаёміцца на старонцы petnihil.com

Заўтра, 3 лістапада ў мінскім Rocker Bar гарадзенцы разам з іншымі музыкамі выступяць з канцэртам пад агульнай назвай “DESTROYERS – 9 год у пекле”.

 

Пачатак канцэрта ў 18.00.