Тыгрыца Тайга з Гродзенскага заапарка чакае жаніха

|

Спачатку новага насельніка змесцяць асобна.

Паводле загадчыцы навукова-асветніцкага сектара Алены Пятровай, першыя дні тыгр будзе знаходзіцца пад няспынным наглядам спецыялістаў, ізаляваны ад тыгрыцы. Спачатку яму будуць даваць ваду, пасля – мяса. Карантын можа працягнуцца каля тыдня, у залежнасці ад самаадчування Шархана: ці не будзе ён баяцца, ці пагодзіцца выходзіць на вуліцу.

 

Тыгра Гродзенскі заапарк набыў за ўласныя сродкі ў пару да маладой тыгрыцы Тайгі (яна з’явілася ў Гродне летась). Спецыялісты спадзяюцца, што ў пары з’явіцца патомства.

А ў Гродзенскім заапарку  тым часам рыхтуюцца да з’яўлення льва. Пакуль вядуцца перамовы пра яго набыццё. Калі ўсё складзецца ўдала, льва даставяць у Гродна яшчэ сёлета.

 

Здымак http://www.izhzoo.ru