У Гродне цёпла, дажджы і туманы

|

Надвор’е ў выходныя паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету” будзе воблачным і даждлівым.


Сёння ўначы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, вецер паўднёвы 4-9 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў Гродне ноччу +4…+6, днём 3 лістапада +7…+9, дажджы.

 

4 лістапада паводле прагнозаў чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +2…+7, днём +6…+11.

 

5 лістапада захаваецца воблачнае надвор’е, пройдуць працяглыя, на большай частцы вобласці моцныя дажджы.

Уначы чакаецца +4…+9, днём +5…+10.

 

Здымак http://novostey.com