У Лідзе пройдзе этап Кубка Беларусі па джып-трыале
Спаборніцтвы пройдуць у 3 катэгорыях у залежнасці ад падрыхтоўкі аўтамабіляў.
Спартовыя аўто з каркасам бяспекі – у катэгорыі “Спрынт”, адпаведна падрыхтаваныя джыпы – у “Трыале”, звычайныя джыпы на стандартнай гуме – у катэгорыі “Лайт”.
Асаблівасцю спаборніцтваў стане магчымасць удзелу ўсіх ахвотных аматараў экстрэмальных гонак. Арганізатары дазволяць выступіць уладальнікам джыпаў у той катэгорыі, якой будзе адпавядаць аўтамабіль.
Усім ахвотным неабходна падаць заяўку за дзень да спаборніцтваў , прайсці тэхнічны, адміністратыўны і медыцынскі кантроль.
Уваход для гледачоў плануюць зрабіць бясплатным.
Першыя 2 этапы Кубка Беларусі па джып-трыале прайшлі ў Гомелі і Лепелі, заключны пройдзе ў Мінску.
Паводле http://belta.by
Здымак http://autop.by