Звяжы шкарпэткі і атрымай электронную кнігу!

|

Таму зразумела, што адной з галоўных намінацый Фэста ідэй стане намінацыя “Лепшая пара цёплых шкарпэтак”. Спаборнічаць будуць шкарпэткі розных памераў і колераў з натуральных матэрыялаў. Пасля падсумавання вынікаў, шкарпэткі перададуць у дзіцячы дом.

 

Сёння арганізатары атрымалі першую пару шкарпэтак з Гродна (на здымку).

 

Арганізатары Фэста абвясцілі яшчэ некалькі конкурсаў:

 

-Лепшы анімацыйны ролік

Прымаюцца анімацыйныя ролікі да 2 хвілін (відэа не прымаецца), зробленыя ў любой тэхніцы

 

-Самы пазітыўны матыватар/дэматыватар

Прымаюцца добрыя, прыемныя карцінкі з вясёлымі подпісамі і парадамі, якія тычацца “эканомнай” тэмы, а таксама тэматычныя шпалеры для працоўнага стала.

 

-Самая вясёлая частушка

Да ўдзелу прымаюцца пародыі, чатырохрадкоўі-частушкі і г.д.

 

-Самая захапляльная гульня

Прымаюцца ідэі і распрацоўкі адукацыйных кампутарных, рухомых і настольных гульняў

 

-Самы карысны журналісцкі матэрыял

Да ўдзелу прымаюцца апублікаваныя ў 2012 годзе матэрыялы розных жанраў.

 

Працы можна накіроўваць на адрас spare@ecoidea.by .

Апошні тэрмін – 11 лістапада.

 

Прэс-сакратар “Цэнтра экалагічных рашэнняў” Вольга Астаповіч:

 

Абіраць пераможцаў будзе грамадскае журы і журы спецыялістаў “Цэнтра экалагічных рашэняў”.

Галасаваць змогуць удзельнікі  групы праекта УКантакце, зладзім галасаванне і на нашым сайце, аднак гэта будзе пасля таго, як мы атрымаем усе работы.

Пасля 11 лістапада цягам месяца можна будзе прагаласаваць, пракаментаваць, пакінуць парады ўдзельнікам і арганізатарам.

Спецыялісты “Цэнтра экалагічных рашэнняў” спраўдзяць, ці адпавядаюць дасланыя на конкурс матэрыялы ўмовам. Напрыклад, шкарпэткі будуць правяраць на “цеплыню”, на натуральнасць матэрыялаў”.

 

Пераможцаў чакаюць электронныя кнігі-чыталкі, а карысныя прызы з лагатыпам праекта атрымаюць усе ўдзельнікі.

 

Падрабязная інфармацыя – тут