Каля гродзенскіх навучальных установаў могуць з’явіцца тралейбусы-тыры
Гукавая рэклама і здача тралейбусаў у арэнду на сёння не даюць належнага прыбытку. Таму прызначаныя на спісанне машыны пераабсталююць і вернуць гарадзенцам у новай якасці.
На гродзенскіх вуліцах ужо з’яўляўся вясельны тралейбус. Цяпер, акрамя яго, пераабсталююць дзіцячы тралейбус, які будзе катаць самых маленькіх у святы і здавацца ў арэнду прыватным асобам і прадпрыемствам.
2 старыя машыны пераабсталююць пад перасоўныя тыры. Яны, хутчэй за ўсё, будуць спыняцца побач з навучальнымі ўстановамі, каб пасля заняткаў моладзь магла пабавіцца.
Адна са спісаных мадэляў тралейбуса застанецца ў тралейбусным парку ў якасці рарытэта.
На сёння ў Гродне працуе 150 тралейбусаў, якія абслугоўваюць 300 кіроўцаў
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.kalininets.com