Гродзенскім студэнтам распавядуць пра магчымасці праграмы Эразмус Мундус

|

Першая інфармацыйная сесія прызначана на 11 гадзін, другая – на 15.00.

Прэзентацыі праграмы пройдуць ва аўдыторыі 209 галоўнага корпуса (вул.Ажэшкі, 22).

 

Адукацыйная праграма ЕС дае магчымасць студэнтам з краін, якія не ўваходзяць у склад Еўрапейскага Саюзу, працягваць навучанне альбо рабіць даследванні ў еўрапейскіх універсітэтах.

 

Студэнты атрымаюць інфармацыю пра магчымасці ўдзелу ў конкурсах грантаў акадэмічнай мабільнасці па праектах BMU-MID (другі конкурс) і MID (першы конкурс) па праектах “Мабільнасць дзеля інавацый і развіцця” у межах праграмы Эразмус Мундус.

 

Акадэмічныя абмены для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ пачнуцца ў жніўні 2013 года.

Больш падрабязна –  www.utu.fi/mid/, http://www.utu.fi/sivustot/bmu-mid/

 

Паводле http://www.grsu.by

Выява http://www.nagolos.com.ua