Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўніцтва Гродзенскай вобласці
Паводле прэс-службы прэзідэнта “у выніку маніторынгу сітуацыі, звязанай з узбуйненнем малочных прадпрыемстваў, выяўленыя некаторыя насцярожваючыя тэндэнцыі, якія патрабуюць неадкладнага выпраўлення”.
Гэтыя пытанні разглядаліся на прыкладзе прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка заявіў: “У дадзеным выпадку вы, наколькі мяне інфармуюць, вырашылі ў аблвыканкаме, у кабінеце, фармальна аб’яднаць лідскае. Наваградскае, па-мойму смаргонскае, ашмянскае і яшчэ нейкае малакаперапрацоўчае прадпрыемства ў адну кучу, не прапрацаваўшы, не маючы плана, няхай нават не бізнес-плана, а плана, на паразмаўляўшы з і кіраўнікамі, не пераканаўшы іх у гэтым, вы стварылі купу праблем”.
Сярод іншага меўся на ўвазе адкрыты ліст прэзідэнту працаўнікоў ААТ”Слонімскія малочныя прадукты”, занепакоеных сваім лёсам пасля ўзбуйнення.
Лукашэнка заявіў, што мае не адзін зварот па метадам працы ў Гродзенскай вобласці з кіраўнікамі прадпрыемстваў.
Паводле http://nv-online.info