Зялёны партал абвясціў конкурс гісторый і здымкаў дрэваў

|

Беларускі Зялёны Партал запрашае чытачоў да ўдзелу ў конкурсе гісторый і фотаздымкаў улюбёных дрэваў.

Распавядзі сваю гісторыю!

 

Гісторыі і фотаздымкі дасылайце на адрас belarusian.tree@gmail.com  да 1 снежня.

 

Калі хочаце, каб вашае дрэва з’явілася на Мапе конкурса, скарыстайцеся  дапаможнікам па пошуку дрэва на мапе і дадайце спасылку ў тэкст ліста.

 

Конкурс ладзіцца ў 2 намінацыях:

– самае незвычайнае дрэва (здымак)

– самая дзівосная гісторыя.

 

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца да 3 гісторый і фотаздымкаў.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць прызы ад “Зялёнай сеткі”.

 

Дзесяць лепшых гісторый і фотаздымкаў будуць апублікаваныя на Беларускам Зялёным партале.

 

Паводле http://greenbelarus.info

Здымак http://fotkidepo.ru