Замест залы чаканняў на гродзенскім вакзале паставілі вагон
А пакуль з надыходам непагадзі, каб хоць неяк кампенсаваць нязручнасці пасажыраў, да першага перона падагналі пусты вагон, дзе можна пачакаць прыбыцця цягніка.
У вагоне дзяжурыць праваднік, які сочыць за бяспекай і падтрымлівае неабходную тэмпературу.
Паводле галоўнага інжынера Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Рыгора Пацеюка, у лістападзе павінны скончыць мантаж і здаць у эксплуатацыю цеплапункт. Да канца года плануецца адкрыць рэканструяваную залу чаканняў і залу мытнага кантроля.
Паводле grodnonews.by
Здымак Яна Лялевіча