За з’яўленне на лёдзе ў небяспечны час МНС Беларусі прапануе штрафаваць

|

Аднак гэтая забарона часта парушаецца, а адказнасці за гэта людзі не нясуць.

Дзясяткі беларусаў штогод  трапляюць у ваду пад лёд, і  далёка не ўсіх атрымліваецца выратаваць.

 

Таму МНС прапануе ў весці штраф да 10 базавых велічынь (на першы раз) і ўзмацніць тлумачальную работу з насельніцтвам.

 

Рашэнні пра забарону і дазвол выхаду на лёд будуць прымаць мясцовыя органы ўлады з улікам кліматычных умоваў.

Такім чынам, на думку МНС, можна ўратаваць дзясяткі жыццяў.

 

Пакуль прапанова вынесена на абмеркаванне.

Сваё меркаванне можа выказаць кожны ў гасцявой кнізе на афіцыйным  сайце МНС .