Гэта салодкае слова “рэванш”

|

Пасля паразы, якая здарылася 6 лістапада, мала хто верыў, што гарадзенкі адолеюць суперніц у другой сустрэчы, якая зноў праходзіла на турэцкай зямлі.

 

Але каманда Аляксандра Шымковяка гэтым разам не пакінула турчанкам аніводнага шансу. Лік сустрэчы 69-54 на карысць гарадзенак кажа сам за сябе.

 

Найбольшую колькасць ачкоў “Алімпіі” прынеслі Філончык (24) і ўкраінская легіянерка Шчыпакіна (17).

 

Наперадзе ў гарадзенак хатняя (у Лідзе) сустрэча з французкім “Сэнт-Аманам” і гульня ў Бельгіі супраць “Янг Кэтс”. Толькі перамогі ў абедзьвюх сустрэчах пакідаюць гарадзенкам шанс на выхад у наступную стадыю турніра.

 


8 лістапада. “Анкара”, Турцыя – “Алімпія”, Беларусь 54-69.

 

Фота tedkolejlilersk.org.tr