У Гродне пачаўся месячнік прыёму ртуці
Ртуць трапляе ў арганізм праз лёгкія, жалудак і скуру. Сур’ёзную небяспеку нясуць разбітыя тэрмометры, адпрацаваўшыя лямпы дзённага святла да іншыя прыборы з утрыманнем ртуці таксама разглядаюцца як патэнцыйна небяспечныя для здароўя.
Цягам бліжэйшых 3 тыдняў ЖКГ Гродзенскай вобласці ладзіць бясплатны прыём ад насельніцтва такіх рэчаў.
Адрасы пунктаў збору адыходаў з утрыманнем ртуць можна даведацца ў ЖКГ па месцы жыхарства.
Падобныя акцыі з ініцыятывы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС у Гродне ладзяцца штогод.
Паводле http://112.by