З-за нецвярозай школьніцы на машыне ў Гродне пацярпелі 8 аўто

|

Паводле начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўгена Дудко, 17-гадовую дзяўчыну запрасіў у госці яе 25-гадовы знаёмы. Не маючы правоў, яна ўзяла бацькоўскую ”VW Sharan” і паехала да сябра.

 

Выпіўшы ў машыне 2 літры піва, маладыя людзі пасварыліся, пасля чаго дзяўчына захацела з’ехаць. Перад выездам з двара, яна, па словах інспектараў, мэтанакіравана пачала “рухацца ўзад-наперад па двары”, кіруючы машыну на прыпаркаваныя побач.

 

Ад дзеянняў школьніцы пацярпелі 8 машын, улічваючы бацькоўскую.

Падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ і бацькі дзяўчыны.

 

Паводле autogrodno.by

Здымак autogrodno.by