Вясковец з-пад Ліды спрабаваў прадаць 14 самаробных выбуховых прыстасаванняў

|

Крымінальная справа распачатая Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэту па ч.2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

 

У часе вобшуку ў доме падазраванага знойдзена 3 незарэгістраваныя паляўнічыя трэльбы, канструктыўная частка наразной зброі, 5 дэтанатараў, бікфордавы шнур, 300 г пораху і больш за 4 кг рэчыва, падобнага на гексаген ці тратыл.

 

Усё знойдзенае накіравана на экспертызу, а падазраваны ўзяты пад варту. Хутчэй за ўсё, ён займаўся чорным капальніцтвам.

 

Паводле http://belapan.by