Надвор’е ў Гродне: дажджы адступілі, па начах пачне падмарожваць

|

13 лістапада днём паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету” чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без ападкаў, слабы туман.

Вецер заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра +5…+7.

 

14 і 15 лістапада будзе таксама пераважна без ападкаў, месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд.

Уначы чакаецца -2…+3, пры праясненнях да -5.

Днём 14 лістапада будзе +1…+6, 15 – ад 0 да 5 градусаў цяпла.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 16 лістапада ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы дождж, месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -3…+2°С, днём +1…+6°С.

17-18 лістапада пераважна без ападкаў. Месцамі туман і слабы галалёд. Уначы -3…+2°С, днём +0…+5°С.

 

Здымак http://ekaterinburg.bezformata.ru