Цвярозая пятніца

|

Моладзь будзе адпачываць, як заўсюды, на дыска-праграмах у «Флінце», «Стоп-лайне» і «Камелоце», аднак ужо пад «здаровымі» лозунгамі. А ў мікрараёне Фолюш пасля 17.00 пачнецца Дзень сямейнага адпачынку.

У горадзе будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў. Але, як сведчаць адказныя асобы (у тым ліку працоўныя медвыцвярэзніку), і тэматычныя прагляды, і спартыўныя мерапрыемствы наведваюць людзі, якія не маюць ніякога дачынення да злоўжывання алкаголем. Гандлёвыя кропкі нясуць страты. А п’яніцы карыстаюцца паслугамі раптам з’явіўшыхся «бутлегераў». Першы дзень цвярозасці, які адбыўся ў горадзе 19 лютага, менавіта гэта і паказаў.

Л.Леонт