Апаганены памятны знак ахвярам гета пакуль не ўдаецца адмыць ад фарбы

|

Мемарыяльную дошку на вуліцы Замкавай, каля колішняга  ўваходу ў гарадзенскае гета, невядомыя аблілі карычневай фарбай у мінулыя выходныя.


Старшыня габрэйскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі распавёў “Твайму стылю”:

 

Мы паставілі ў вядомасць пра здарэнне міліцыю, гарвыканкам і аблвыканкам, і цяпер чакаем вынікаў. Думаю, што нашы звароты не прынясуць імгненнага поспеху, бо гэта праца карпатлівая, патрабуе цішыні, каб не перашкаджалі.

Ведаю, што амбасада Ізраіля заклапочаная гэтай сітуацыяй, думаю, таксама будзе трымаць на кантролі.

 

Вярнуць папсаванаму памятнаму знаку першапачатковы выгляд пакуль не атрымліваецца.

 

Барыс Квяткоўскі:

ы папрасілі  правесці экспертызу, каб вызначыць, якімі хімікатамі можна зняць фарбу. Гэтым займаецца домаўпраўленне.

 

Памятны знак усталяваны на ўспамін 29 тысяч габрэеў, якія загінулі ў Гродзенскім гета.

2 тыдні таму, 1 лістапада, у Гродне завершыўся тыдзень памяці ахвяр Халакосту.

 

Здымак Яна Лялевіча