Рэдактар “Астравецкай праўды” перамагла ў конкурсе журналістаў краін Усходняй Еўропы

|

Нарыс пра зону адсялення – родную вёску Ніны Рыбік Уласы, Чарнобыль, Прыпяць – апублікаваў часопіс  “Полымя”, пасля з’явіўся ў нямецкім часопісе. А сёлета журналістка даведалася, што прызнаная лепшай сярод журналістаў краін Усходняй Еўропы, якія пішуць пра праблемы сваіх рэгіёнаў у нямецкіх выданнях.

 

 “Чарнобыль без міфаў” таксама стаў пераможцам у намінацыі “Друкаваныя СМІ” расійскага конкурса “Жывое слова”.

 

Ніна Рыбік:

Лічыце гэты нарыс крыкам маёй душы, параненай Чарнобылем. Бо для кожнага чалавека малая радзіма мае асаблівую прыцягальнасць. Нават калі няма на зямлі дома, дзе мама калыхала цябе ў калысцы, ёсць магчымасць, калі вельмі пацягне, прабегчы па сцежках свайго дзяцінства і акунуцца ў аналы памяці. Я такум магчымасць маю раз на год – на Радуніцу. Таму з асаблівым пачуццём успрымаю ўсё, што звязана з Чарнобылем.

 

Па іроніі лёсу Ніна Рыбік працуе ў Астраўцы, горадзе, каля якога  будуецца першая беларуская АЭС, узвядзенне якой выклікае пратэсты эколагаў.

 На сёння “Астравецкая праўда” пад кіраўніцтвам журналісткі  супольна з генеральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС рэалізуе праект “Беларуская атамная” – распавядае беларусам пра працэс будаўніцтва атамнай станцыі.

 

Паводле http://grodnonews.by