Перайшоў мяжу і заблукаў
Аказалася, што знойдзены раніцай у памежнай зоне мужчына, напярэдадні ўначы незаконна перайшоў на тэрыторыю Літвы.
Жыхар Каўказу кіраваўся ў Нямеччыну. Яму пашчасціла незаўважна пераадолець мяжу, аднак на літоўскай тэрыторыі ў цемры ён згубіў арыенціроўку і зноў пайшоў у бок Беларусі.
Там і трапіў у рукі памежнікаў.
Паводле http://gpk.gov.by