У Гродне пройдзе Форум велаактывістаў Беларусі
Да ўдзелу запрашаюцца таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў і журналісты.
Мэта Форума – аб’яднанне сіл веласіпедыстаў Гродна і ўсёй Беларусі для наступных сумесных дзеянняў па ўплыве на развіццё гарадской інфраструктуры. Свой удзел пацвердзілі Мінскае веласіпеднае таварыства, Фонд “Экалагічны транспарт (Мінск), веласіпедысты Магілёва.
У часе сустрэчы будзе прадстаўлены стан веларухаў Беларусі, плануецца абмеркаваць ролю грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіццё велатурызму.
Юля, адна з арганізатараў Форуму:
– Першая сустрэча беларускіх велаактывістаў адбылася ў Гродне ў верасні 2011 года.
Вельмі хацелася, каб сталі супрацоўнічаць велаактывісты ўсёй Беларусі, каб разам вырашаць праблемы з заканадаўствам, прапаноўваць змены ў правілы дарожнага руху, інфраструктуры, дзе шмат што залежыць ад нормаў будаўніцтва.
Пакуль што ў нас атрымалася толькі пасябраваць паміж сабой. Асабліва добрыя дачыненні склаліся з Мінскім веласіпедным таварыствам.
Спадзяемся, што чарговы Форум прынясе новыя кантакты і дапаможа дамагчыся вырашэння агульных для ўсіх беларускіх веласіпедыстаў праблем.
Каб паўдзельнічаць у Форуме велаактывістаў Беларусі, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму тут. Гэта дапаможа арганізатарам даведацца прыкладную колькасць удзельнікаў і паклапаціцца пра размяшчэнне іншагародніх.
Тэлефон арганізатараў +375-297-830-845
Здымак Юліі Каляды