Любчанскі замак будуць аднаўляць за кошт бюджэту
Замак у Любчы ўваходзіць у дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі” на 2012-2018 гг. Першапачаткова замак у Любчы быў драўляны, належыў магнату Яну Кішцы, пасля перайшоў да Радзівілаў.
У 2013 годзе аднаўленне помніка працягнецца за дзяржаўныя грошы.
Правядзенне рэстаўрацыйных работ абмяркоўвалася сёння на пасяджэнні, якое прайшло ў Наваградскім раёне з удзелам міністра культуры Паўла Латушкі.
Сёлета ў межах праграмы праца вядзецца на 20 аб’ектах, распрацоўваецца праектная дакументацыя на правядзенне кансервацыі замкаў у Крэве, Наваградку, Гальшанах.
У наступным годзе Міністэрства культуры лічыць прыярытэтнымі працы па рэстаўрацыі Наваградскага, Крэўскага і Ружанскага замкаў. На Наваградскі замак плануецца выдаткаваць 10 мільярдаў рублёў, на 2 іншыя – па 5 мільярдаў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://pda.open.by