У Гродна з’явіліся новыя гарады-пабрацімы: Туапсэ і Кралева
Кралева – адзіны сербскі пабрацім Гродна. Гэты горад зацікаўлены ў развіцці культурнага, спартыўнага і эканамічнага супрацоўніцтва.
Паводле Уладзіміра Лыбанёва, які ўзначальвае Туапсінскі раён, супрацоўніцтва паміж Гродна і Туапсе будзе развівацца ў кірунках санаторнага лячэння, арганізацыі дзіцячага адпачынку, эканамічнага ўзаемадзеяння, стварэння сумесных прадпрыемстваў.
Дэлегацыі абодвух новых партнёраў Гродна наведалі гродзенскія ўстановы адукацыі, сацыяльныя аб’екты, прадпрыемствы “Малочны мір” і “Контэ Спа”.
Цяпер Гродна мае 13 гарадоў-пабрацімаў з 7 краін.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://citykey.net