Дабрачынны канцэрт на карысць хворых дзетак у гродзенскім клубе «Alpha Centauri»

|

Ініцыятарамі канцэрта выступілі бацькі цяжка хворых блізнятак і Гродзенскае дабрачыннае таварыства. Іх падтрымала абласная філармонія.

 

Малыя нарадзіліся раней тэрміну, маюць дыягназ “ДЦП і змяшаная гібрацэфалія”.

 

Мама блізнятак Ларыса Санюкевіч:

–  Дыягназ аднаму сыну паставілі ў год, у год і чатыры месяцы – другому. Нам можа дапамагчы ўстаноўка баклафенавай помпы, якая дапаможа зняць спастыку і дасць мышцам магчымасць развівацца, а костцы расці.

Такія аперацыі робяць у Маскве. Толькі на адну аперацыю неабходна 33 тысячы долараў, а зрабіць яе трэба і Сашы, і Пашы.

 

Пакуль грошай удалося сабраць зусім мала. Знаёмыя параілі бацькам зладзіць дабрачынны канцэрт.

 

Ларыса:

Знаёмыя далі нумары тэлефонаў LITESOUND і OPEN SPACE. Музыкі вельмі добра адрэагавалі, адразу пагадзіліся дапамагчы.

Гродзенская абласная філармонія дапамагае з распаўсюдам білетаў, з апаратурай. Дапамагае нам і Гродзенскае дабрачыннае таварыства.

 

Дабрачынны канцэрт пройдзе ў гродзенскім клубе «Alpha Centauri» 24 лістапада.

Пачатак у 19.00

Кошт квітка – 60 тысяч рублёў.

 

Усе сродкі пойдуць на аперацыі Сашы і Пашы.