У Гродзенскім драмтэатры пройдуць “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”

|

Творчы праект ладзіцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку.

Праграма фэста дзвюхмоўная: яго польскія ўдзельнікі заспяваюць па-беларуску, а беларускія калектывы – на польскай мове.

 

Сёлета ў фестывалі возьмуць удзел 20 хораў, ансамбляў і выканаўцаў з Польскага памежжа і Гродзенскай вобласці.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, зробленыя рукамі народных майстроў Воранаўскага дому рамёстваў.

 

“Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток” пачнуцца 17 лістапада ў 15 гадзін.

Уваход вольны.

 

Здымак http://zetgrodno.com