Абраныя скульптары, якія створаць помнік Міндоўгу ў Навагрудку

Пра гэта стала вядома 16 лістапада на пасяджэнні конкурснага журы.

 

Як паведаміла прэс-служба Мінкультуры, на конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 аўтараў. Арганізатарам конкурсу разам з Мінкультуры з`яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўсталяванні ў Навагрудку (Гродзенская вобласць) прынята сумесна Мінкультуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам.

 

Помнік вялікаму князю Міндоўгу будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Усе ахвотныя зрабіць свой унёсак у стварэнне помніка могуць пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, што адкрыты Навагрудскім райвыканкамам: разліковы рахунак 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416, г. Навагрудак, філіяла № 413 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, г. Ліда, код банка 696.

 

За апошнія гады ў Беларусі быў рэалізаваны шэраг манументальных праектаў па ўшанаванні памяці славутых дзеячаў гісторыі і культуры. Сярод найбольш значных можна вылучыць усталяванне помнікаў Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (Гродзенская вобласць), Якубу Коласу ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), Валенцію Ваньковічу ў Мінску, святой княгіні Соф`і Слуцкай у Мінску.

 

Сёлета Міністэрства культуры прафінансавала стварэнне васьмі бронзавых бюстаў знакамітым беларусам: Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегудзе, Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму. Бюсты ўстаноўлены ў Глыбокім (Віцебская вобласць) да Дня беларускага пісьменства.