Гарадзенскіх кіроўцаў-выпівохаў унеслі ў чорныя спісы

|

Калі ты трапіўся на Гарадзеншчыне п’яным за рулём свайго аўтамабіля – тябе прамая дарога ў “чорны спіс” ДАІ.

 

“Гэтым спісам ўжо каля года, – паведаміў старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Гарадзенскай ДАІ Алег Дук. – Раз у месяц мы іх абнаўляем”.

 

Пракуратура дазволіла ДАІ публікаваць прозвішчы гэтых людзей. Каб патрапіць у спіс чалавек павінен прайсці цэлую працэдуру: суд, прысуд, які ўступіць у законную сілу. Зараз гэтая працэдура доўжыцца каля месяца.

 

Паглядзець “чорныя спісы” на сайце ДАІ можа кожны. У іх “засвяціліся” людзі, якія 2-3 разы былі затрыманыя за кіраванне ў нецвярозым стане. Вядома, што спіс карыстаецца папулярнасцю сярод гарадзенскіх працадаўцаў – каму ж хочацца браць на працу п’яніцу.

 

“Чорныя спісы” выклікалі хвалю абураных водгукаў на сайце. Аднак самі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ўпэўненыя – гэтую меру трэба пакідаць.

 

“Цяпер у спісах каля 18 тысяч прозвішчаў. Мы можам толькі меркаваць, ці ўплываюць яны на колькасць парушэнняў, – кажа Алег Дук. – Але ёсць статыстыка: колькасць затрыманых за п’янства за рулём у гэтым годзе зменшылася на 500 чалавек”.

 

Здымак gaigrodno.by