Абарваны тралейбусны провад падпаліў грузавы аўтафургон на вуліцы Астроўскага

|

Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская, у 8.22 абарвалася тралейбусная лінія на перакрыжаванні вул. Астроўскага і Пушкіна.

 

Правады ўпалі на грузавы аўтафургон “Мерсэдэс Прынтар”, які належыць мінскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству і перавозіў бутыліраваную ваду. Аўтафургон загарэўся.

 

Яго кіроўца разам з кіроўцам тралейбуса №3, што ехаў наперадзе і паспеў праскочыць да абрыву лініі, ратавалі машыну з дапамогай парашковых агнетушыцеляў. Хутка да іх далучыліся пажарныя.

 

 

Праз 10 хвілін агонь патушылі. Людзі ў здарэнні не пацярпелі.

 

 

Участак тралейбуснай лініі адразу абясточылі, з-за чаго тралейбусны рух па вуліцы Астроўскага на нейкі час быў прыпынены.

 

Здымкі http://112.by