Спектакль Гродзенскага тэатра лялек прызнаны лепшым спектаклем года ў Беларусі

|

Акрамя таго спектакль прызнаны  “Лепшым спектаклем тэатра лялек”.

Алег Жугжда ўганараваны за “Лепшую рэжысёрскую работу”, а занятая ў “Пікавай даме” актрыса Ларыса Мікуліч – “За лепшую жаночую ролю”.

 

За перамогу ў кожнай намінацыі гарадзенскія лялечнікі атрымалі статуэтку Паўлінкі і грашовую ўзнагароду.

Прэмія за перамогу ў намінацыі “Лепшы спектакль года” склала  25 мільёнаў рублёў, за астатнія – больш сціплыя.

 

 

“Пікавая дама” Алега Жугжды заваявала нямала ўзнагарод. Толькі сёлета спектакль удзельнічаў у 8 міжнародных фестывалях, атрымаўшы 10 прызоў.

 

 

Конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” ладзіцца Міністэрствам культуры разам з Беларускім саюзам тэатральных дзеячоў, Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускім саюзам кампазітараў.

Сёлета пераможцы былі абраныя з ліку 16 намінантаў.

 

Здымак http://www.kp.byhttp://photobelta.by